Антон Малюга
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 28 снежня 1988
Дата затрымання: 3 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- ч. 1 арт. 375-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя збіранне звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 9 лістапада 2024
Суддзя: Сянько Мікалай
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Антона Паўлавіча Малюгу асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 375-1 (незаконнае збіранне звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты).
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у першыя дні вайны ва Украіне "збіраў каля Пінску звесткі аб размяшчэнні вайсковых часцей", на мапе Беларусі адзначыў месца размяшчэння вайсковых часцей і скінуў яе чалавеку ва Украіне, а таксама дасылаў тэксты ў "экстрэмісцкі тэлеграм-бот". Суддзя Мікалай Сянько 1 верасня 2022 г. асудзіў Антона Малюгу да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Палітвязень адбываў пакаранне ў наваполацкай ПК № 1.
У верасні 2024 г. стала вядома, што палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу.
У лістападзе 2024 г. выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.
"Збіраў каля Пінску звесткі аб размяшчэнні воінскіх часцей". Драгічынца асудзілі да трох гадоў калоніі