Антон Лучкін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 студзеня 1988
Дата затрымання: 31 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 кастрычніка 2023
Справы: Пратэсты Мінск
Антон Андрэевіч Лучкін асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Антона прызналі вінаватым у тым, што на акцыі пратэсту ў Мінску 10 жніўня 2020 года ён разам з сябрамі стаяў у счэпцы.
Утрымліваўся ў СІЗА-1. Месца адбыцця пакарання невядома.
Па падліках праваабаронцаў вызваліўся восенню 2023 года.
Прокуратура Заводского района Минска: лишение свободы за грубое нарушение порядка на улицах города