Антон Лісічкін
Дата нараджэння: 18 ліпеня 1999
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Бобыраў Вадзім
Лісічкін Антон Васільевіч быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы). З 26 ліпеня па 1 жніўня 2024 года справу ў закрытым рэжыме разгледзеў суддзя Бобыраў Вадзім. Прысуд невядомы.
З сасцетак хлопца вынікае, што ў 2016 годзе ён скончыў школу, у 2019 - адслужыў у арміі.
8 кастрычніка 2024 года Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у закрытым рэжыме разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Грынцэвіч Мікалай Мікалаевіч.
19 кастрычніка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.