Антон Лакішык

тэхнік

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 21 ліпеня 1999

Дата затрымання: 18 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 26 ліпеня 2023

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Пракурор: Цвяткоў Арцём

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Рэйчал Хопкінс, дэпутатка Палаты абшчын

21-гадовы Антон Лакішык

Антон Ігаравіч Лакішык – тэхнік з Мінску.

Суд Цэнтральнага раёна 18 лістапада 2020 года асудзіў яго за напад на АМАПаўца 14 ліпеня 2020 года на Нямізе да трох гадоў калоніі. Супрацоўнік мінскага АМАПу пасля некалькіх удараў яго Антонам не атрымаў цялесных пашкоджанняў і не звяртаўся ў медыцынскія ўстановы.

Хлопца затрымалі ў залі суда для адбыцця пакарання. Утрымліваўся ў СІЗА-1.

Мінскі гарадскі суд 9 лютага 2021 года разглядзеў апеляцыйную скаргу 21-гадовага палітвязня Антона Лакішыка. Пракурор прапанаваў суду знізіць палітвязню пакаранне на адзін год калоніі. Але Мінгарсуд пакінуў прысуд без зменаў – 3 гады калоніі.

15 лютага 2021 года Антона Лакішыка перавялі для адбыцця тэрміна ў папраўчую калонію №2 у Бабруйску.

26 ліпеня 2023 г.  палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Першы суд за сутыкненне з сілавікамі 14 ліпеня на Нямізе. Пракурор просіць 3 гады пазбаўлення волі

Суд Цэнтральнага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 21-гадовага тэхніка Антона Лакішыка за напад на АМАПаўца Яўгена Дудкіна 14 ліпеня на Нямізе падчас сутыкненняў сілавікоў і пратэстоўцаў, якія выступалі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. 

Мінчаніна асудзілі на тры гады калоніі за напад на АМАПаўца 14 ліпеня на "Нямізе"

Суд Цэнтральнага раёна 18 лістапада асудзіў 21-гадовага тэхніка Антона Лакішыка за напад на АМАПаўца Яўгена Дудкіна 14 ліпеня на Нямізе да трох гадоў калоніі. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала мінчаніна вінаватым па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу). Хлопец уступіў у патасоўку з АМАПаўцам, калі тыя пачалі выхопліваць і затрымліваць пратэстоўцаў, калі апошнія сталі ў счэпку. 

 

Пракурор прапанаваў суду знізіць палітвязню пакаранне на адзін год калоніі. Але Мінгарсуд пакінуў прысуд без зменаў

Мінскі гарадскі суд 9 лютага разгледзеў апеляцыйную скаргу 21-гадовага палітвязня Антона Лакішыка. На ягоную думку пакаранне ў тры гады калоніі занадта сурова за штуршок супрацоўніка АМАПу (арт. 364 Крымінальнага кодэкса) на акцыі 14 чэрвеня.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»