Антон Кошчанка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 сакавіка 1993
Дата затрымання: 9 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 26 студзеня 2024
Суддзя: Новікава Валянціна
Пракурор: Ярмоленка Сяргей
Антон Андрэевіч Кошчанка з Калінкавічаў 9 сакавіка 2022 года асуджаны на два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Згодна з абвінавачваннем, ён распрацаваў і змясціў на абмеркаванне ў тэлеграм-канал «Мозырь 97%» план Палескага шляху-2020 на ўзор Балтыйскага шляху 1989 года. У ім людзі меліся стаць жывым ланцугом спачатку ад Мазыра да Калінкавічаў, а пазней маглі далучацца і жыхары іншых гарадоў і вёсак. Гэты план ён нібыта абмяркоўваў з нейкім чалавекам, з якім сустракаўся некалькі разоў у Мазыры. Але такой падзеі ў 2020 годзе ў мазырска-калінкавіцкім рэгіёне не адбывалася.
Таксама нібыта ён у жніўні 2020 года ў тэлеграм-каналах пры абмеркаванні прапанаваў блакаваць райвыканкам, РАУС, пракуратуру і Следчы камітэт і патрабаваць ад іх выканання заканадаўства, нібыта заклікаў выкарыстоўваць кактэйлі Молатава. Таксама ў абвінавачванні шмат іншых эпізодаў, з якіх падаецца, што Антон Кошчанка арганізаваў усю пратэсную актыўнасць у Мазыры.
Антон адбывае пакаранне ў ПК № 3.
Выйшаў на волю 26 студзеня 2024 г.
Мужчыну асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за арганізацыю жывога ланцуга, якога не было