Антон Кавалёў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата затрымання: 12 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 12 красавіка 2023
Суддзя: Паўлоўская Іна
Пракурор: Мірановіч Юлія
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Антону Анатольевічу Кавалёву 33 гады, ён жанаты і выхоўвае траіх малалетніх дзяцей. Яго прызналі вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады паводле артыкула 369 КК РБ.
Судовае пасяджэнне вяла суддзя Іна Паўлоўская. Бок абвінавачвання падтрымлівала пракурор Юлія Мірановіч.
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 23 кастрычніка 2021 года прызнаў Антона Кавалёва вінаватым у здзяйсненні крымінальнага злачынства па артыкуле 369 КК РБ. Падсуднага прысудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі", абавязалі выплаціць 1000 рублёў маральнай кампенсацыі, 87 рублёў дзяржпошліны, а тэлефон, як сродак здзяйснення злачынства, канфіскавалі ў даход дзяржавы.
12 красавіка 2023 года ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы разглядалася справа «аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу» ў дачыненні да Антона. Працэс разглядала суддзя Іна Паўлоўская.
Вядома, што Кавалёву заставалася адбыць каля 8 месяцаў «хатняй хіміі». Аднак нібыта з-за парушэнняў умоў адбывання пакарання яму ўзмацнілі пакаранне і прызначылі 4 месяцы калоніі. Мужчына быў узяты пад варту пасля суда.
Два гады "хатняй хіміі" за каментар на старонцы палітзэка