Антон Якавук
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 сакавіка 1993
Дата затрымання: 29 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 10 кастрычніка 2023
Суддзя: Скалковіч Марына
Групы: Спартсмены
Антон Вячаслававіч Якавук — жыхар Брэста, захапляецца футболам, аматар ФК "Ліверпуль", з 2015 па 2019 год гуляў у аматарскім клубе "Змена". Быў затрыманы 29 верасня 2022 года ў сябе дома па крымінальнай справе аб абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Яго змясцілі ў СІЗА-7.
Вядома, што Антон у адной з сацсетак выклаў відэа з Лукашэнкам, якое суправаджалася адным "абразлівым" словам.
18 лістапада 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Брэста быў вынесены прысуд: суддзя Марына Скалковіч прызнала палітвязня вінаватым і прызначыла яму адзін год зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Антона перавялі з СІЗА-7 у шклоўскую ПК № 17. Вядома, што ў калоніі палітвязень пабраўся шлюбам.
В октябре 2023 г. Антон вышел на свободу, полностью отбыв срок.
Прысуд палітвязню вынеслі ў Брэсце