Антон Бяленскі
Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі
Дата нараджэння: 29 ліпеня
Дата затрымання: 10 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Арганізацыя масавых беспарадкаў
Месца зняволення: СІЗА-1

Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, прадпрымальнік. Скончыў Ліцэй БДУ. У СІЗА вучыцца гуляць у шахматы.
Затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК).
Антон Бяленскі быў затрыманы 10 жніўня ў гасцініцы "Беларусь" на 17-м паверсе. Сілавікі ўварваліся ў нумар каля 19.00, калі той быў з дзяўчынай. Маладыя людзі знаходзіліся ў вокна, Антон гаварыў па тэлефоне з сябрам. Дзяўчына Антона Марыя распавяла tut.by, як адбывалася затрыманне:
"У нумар уварвалася 5-6 мужчын у грамадзянскай вопратцы, балаклавах і масках, кепках. Адразу пачалі крычаць, кінуліся на Антона і павалілі яго на падлогу. Я бачыла, як яго два разы ўдарылі нагой. Яго пыталіся, хто ён такі, што тут робіць, чым займаецца. Забралі яго тэлефон і пачалі патрабаваць пароль ад яго.
Марыя распавяла, што Антон з'яўляўся членам штаба Віктара Бабарыка, а потым стаў валанцёрам ініцыятывы "Сумленныя людзі". Па словах Марыі, ён шмат часу прысвячаў валанцёрству.
"У "Сумленных людзей" Антон займаўся актыўнай валанцёрскай дзейнасцю. Дапамагаў з праектамі, пастаянна ўдзельнічаў у мерапрыемствах, дазволеных мітынгах, займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю. Антон скончыў ліцэй БДУ, ён вельмі разумны малады чалавек. Уся яго дзейнасць у ініцыятыве "Сумленныя людзі" была накіравана выключна на карысць людзей — перадаць ім інфармацыю аб тым, як правільна галасаваць на выбарах і як не дапусціць фальсіфікацый. Лічу, што ў сваёй дзейнасці Антон ніколі не парушаў закон", — распавяла tut.by дзяўчына Антона.
Знаходзіцца ў СІЗА КДБ. 8 верасня пераведзены ў СІЗА-1.
![]()
Гісторыя пераследу 29-гадовага прадпрымальніка Антона Бяленскага
Антон Бяленскі быў затрыманы 10 жніўня ў гасцініцы "Беларусь" на 17-м паверсе.