Антон Беліч

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 13 красавіка 1987

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

Справы: Пратэсты Мінск

Антон Уладзіміравіч Беліч асуджаны за ўдзел у пратэстах 2020 года. Да прысуду ўтрымліваўся пад вартай.

11 верасня 2023 году ў судзе Партызанскага раёну Мінска быў вынесены прысуд паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) - 2 гады "хатняй хіміі". Прысуд агучыў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

У гэты ж дзень асудзілі Віктара Сутарміна, Марыю Валадковіч, Дзмітрыя Абдульманава, Аляксандру Беліч і Галіну Гарадко.

6 кастрычніка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адразу шасцёх людзей асудзілі за ўдзел у Маршы ў 2020 годзе

Стала вядома, што 11 верасня 2023 году ў судзе Партызанскага раёну Мінска вынесены прысуд шасці людзям паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»