Антон Бароўскі
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 16 снежня 2001
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Дата вызвалення: 21 сакавіка 2022
Суддзя: Капцэвіч Алена
Групы: Ваенныя
Справы: Пратэсты Мінск
21 снежня 2021 г. у судзе Заводскага раёна горада Мінска асудзілі да трох месяцаў гаўпвахты, за ўдзел у акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў, салдата тэрміновай службы Антона Сяргеевіча Бароўскага.
Справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) разглядала суддзя Алена Капцэвіч. Доказ віны — здымкі, якія хлопец размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.
Салдата тэрміновай службы асудзілі да 3 месяцаў гаўпвахты за ўдзел у акцыі пратэсту 2020 года