Антон Андрэнка
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата затрымання: 21 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Клімчук Марына
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
Пакуль Антона Анатольевіча Андрэнку ўтрымлівалі на Акрэсціна, супрацоўнікі знайшлі ў яго сямейнае фота з аднаго з Маршаў у 2020-м годзе. За гэта супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Дырэктара кампаніі "Авангард Лізінг" змясцілі пад варту ў СІЗА-1, дзе ўтрымлівалі некалькі месяцаў да суда. Яго затрымалі восенню 2022 года па "даносе неабыякавых грамадзян". Паводле папярэдняй інфармацыі, яго судзілі шэсць разоў агулам на 90 сутак.
13 сакавіка 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Мінск Антона Андрэнку асудзілі да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Справу разглядала суддзя Марына Клімчук. Бізнэсоўца вызвалілі ў зале суда.
Дырэктара буйной кампаніі асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" па сямейнаму фота з Маршу