Антаніна Мартыненка

Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1952

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: вызвалены ад крымінальнай адказнасці

Суддзя: Богнат Ала, Бабаскін Аляксандр

70-гадовую жанчыну ў Кобрыне хацелі асудзіць за абразу даішніка, які прыціснуў нагой галаву пратэстуючага. Але суд пастанавіў справу спыніць у сувязі з заканчэннем тэрміну даўніны

28 чэрвеня 2020 года Антаніна Мартыненка ў «Аднакласніках» пакінула пад фатаграфіяй супрацоўніка ДАІ Ігара Вольніча каментар са словам «мразь».

Амаль праз два гады, 27 чэрвеня 2022 года, крымінальную справу за гэты каментар пачалі разглядаць у кобрынскім судзе. Але ў першы дзень паседжання аказалася, што позву Антаніна Дзмітрыеўна атрымала менш чым за 5 сутак да суда.

Гэта стала падставай для таго, каб адкласці паседжанне, а потым і зусім, у сувязі з заканчэннем тэрміну даўніны (2 гады), спыніць справу.

Аднак тэлефон пенсіянеркі суддзя Ала Богнат усё роўна вырашыла канфіскаваць.

4 жніўня Кобрынскі суддзя Аляксандр Бабаскін разгледзеў пазоў Ігара Вольніча аб матэрыяльнай кампенсацыі яго маральнай шкоды. І пагадзіўся з ім-праўда, часткова. Вольніч хацеў атрымаць 1500 беларускіх рублёў, але суддзя пастанавіў, што Антаніна Мартыненка павінна заплаціць яму 700 рублёў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»