Антаніна Кавалёва
сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 12 красавіка 1959
Дата затрымання: 27 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 16 лютага 2023
Дата вызвалення: 22 красавіка 2023
Суддзя: Кулік Анастасія
Пракурор: Зубко Іна
Групы: Актывісты, Юрысты і адвакаты
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Веранік Гільятэн, сябра Сената Францыі
Антаніна Кліменцьеўна Кавалёва — юрыстка, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Мае досвед працы юрысконсульта, натарыуса, галоўнага спецыяліста Міністэрства юстыцыі. У Аб'яднанай грамадзянскай партыі з 2002 года. Працавала ў выканкаме АГП, два гады ўзначальвала Камісію па прававых пытаннях Нацыянальнага камітэта АГП. У 2012 годзе была абраная намесніцай старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Потым сышла з гэтай пасады. Была затрыманая разам з іншымі лідарамі партыі 27 ліпеня 2022 года.
"Заўсёды лічыла сябе хутчэй дысідэнтам, чым палітыкам, паколькі для мяне маральная, маральная пазіцыя і прынцыпы важнейшыя за палітычную мэтазгоднасць. Аб'яднаная грамадзянская партыя ставіць інтарэсы чалавека, яго правы і свабоды вышэй за інтарэсы дзяржавы. Гэта запісана ў статуце партыі і абвяшчаецца адной з базавых каштоўнасцяў у Стратэгічным плане АГП на 2012-2016 гады, прынятым XIV з'ездам партыі. Гэта супадае з маёй пазіцыяй грамадзяніна, юрыста, праваабаронцы. АГП — мая каманда", — казала яна пасля прызначэння намеснікам старшыні АГП.
Працэс над сябрамі АГП пачаўся 1 лістапада 2022 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. 3 лістапада суддзя Анастасія Кулік прысудзіла палітзняволенай адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Неўзабаве Антаніну перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3.
31 студзеня 2023 г. у Мінгарсудзе разглядзелі апеляцыйную скаргу лідараў АГП. Суддзя Жанна Брысіна пакінула прысуд без зменаў, а скаргу без задавальнення.
Антаніну ў сярэдзіне лютага 2023 г. этапавалі з СІЗА-3 у гомельскую калонію № 4, атрад № 7.
Палітзняволеная цалкам адбыла пакаранне і выйшла на волю 22 красавіка 2023 г.
Да двух з паловай гадоў калоніі: вынесены прысуды палітзняволеным лідарам АГП
"Я прызнаю сябе больш пацярпелым, чым вінаватым". У Мінску судзяць лідараў Аб’яднанай грамадзянскай партыі