Антаніна Церабей
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата затрымання: 9 чэрвеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Рачынскі Мікалай

Антаніна Алегаўна Церабей была затрыманая разам з мужам Леанідам у чэрвені 2024 году. Вядома, што ў іх ёсць дзіцёнак. Праўладныя каналы таксама сцвярджалі, што ёй, верагодна, вынесуць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, а "вось галава сямейства пасядзіць".
Цяпер іх абодвух судзяць у Гродзенскім абласным судзе паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК), удзел у мірным сходзе (арт. 342 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК), паклёп на Лукашэнку (арт. 367 КК) і здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК). Справу разглядае суддзя Мікалай Рачынскі.
В итоге Антонине назначили по ч. 1 ст. 342 УК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) два года ограничения свободы без направления в исправительное учреждение открытого типа ("домашней химии"). Леониду назначили по ряду уголовных статей три года колонии в условиях общего режима.
![]()
Сямейную пару ў Гродне асудзілі па 5 крымінальных артыкулах
![]()
Сям’ю судзяць паводле пяці палітычных артыкулаў
![]()
У Гродне за ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару