Андрэй Сысун

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 13 снежня 1992

Дата затрымання: 14 верасня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Дата пачатку адбыцця пакарання: 19 студзеня 2021

Дата вызвалення: 20 красавіка 2021

Суддзя: Борыс Таццяна

Андрэй Яўгеньевіч Сысун 29 снежня 2020 года быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 341 КК  прысудам суда Вілейскага р-на і прыгавораны да трох месяцаў арышту. Справу разглядала суддзя Таццяна Борыс, бок абвінавачвання прадстаўляла пракурор Вераніка Занковіч.

Паводле прысуда суда Андрэй Сысун ажыцявіў псаванне маёмасці шляхам нанясення надпісаў на дзвярах пад’езда, на тратуранай плітцы, лесвічнай пляцоўцы і электрычных шчытках надпісаў “Жыве Беларусь”, “Лука сыходзь!” і “3%”, што пацягнула маёмасную шкоду ў памеры 167 рублёў.

Андрэй Сысун адмовіўся ад выступу ў спрэчках і ад апошняга слова.

19 студзеня 2021 года ён пачаў адбываць прызначаны арышт. Ён знаходзіўся ў Баранавіцкім СІЗА-6, К-47.

За надпісы ў пад’ездзе дома вілейчуку прысудзілі 3 месяцы арышту

Справу разглядала суддзя Таццяна Борыс

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»