Андрэй Пазняк
Праграміст, асуджаны на 3 гады "хіміі"
Дата нараджэння: 16 лістапада
Дата затрымання: 11 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Арганізацыя масавых беспарадкаў

Андрэй Валер'евіч Пазняк - праграміст, вучыўся ў кадэцкім класе, выдатна скончыў Ліцэй БДУ.
Затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК).
— Пасля затрымання і дастаўлення ў будынак ГУБАЗіК МУС на вуліцы Рэвалюцыйнай, 3, некалькі чалавек яго збілі, потым уключылі відэакамеру і патрабавалі, каб ён прызнаўся, што арганізоўваў і ўдзельнічаў у масавых беспарадках. Здымалі чатыры разы, кожны раз удакладнялі, што ён павінен сказаць. У выніку запісалі нейкія ролікі і больш ніякіх дзеянняў з ім не праводзілі, перадае расказ Андрэя яго адвакат Павел Піваварчык.
Быў моцна збіты. Знаходзіўся ў СІЗА-1 да суда.
![]()
Гісторыя 28-гадовага айцішніка Андрэя Пазняка
На судзе стала вядома, што артыкул Андрэя перакваліфікавалі на 342 Крымінальнага кодэксу - Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак.
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 5 лютага быў абвешчаны прысуд Андрэю Пазняку: тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
![]()
“Цяжка даказваць што белае - гэта белае”. У Мінску вынеслі прысуд айцішніку Андрэю Пазняку