Андрэй Чарнеўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 кастрычніка 1994
Дата затрымання: 9 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 кастрычніка 2021
Дата вызвалення: 30 верасня 2022
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Чарнеўскі Андрэй Аляксеевіч быў затрыманы 30 траўня 2021 года: яго абвінавацілі ў тым, што ён падсадзіў чалавека, які дацягнуўся да чырвона-зялёнага сцяга, каб сарваць яго з Урэцкага дома культуры і творчасці 29 траўня 2021 года.
Пасля затрымання мужчына правёў трое сутак у СІЗА Любанскага РАУС, пасля яго адпусцілі.
6 верасня 2021 года суд Любані і Любанскага раёна прызнаў яго вінаватым паводле арт. 370 і прысудзіў да года абмежавання волі ў ПУАТ, хаця пракурор запрасіў год "хатняй хіміі". 9 кастрычніка 2021 года Андрэй Чарнеўскі прыбыў у ПУАТ-29 для адбыцця пакарання.
Таксама Андрэя затрымлівалі 11 жніўня 2020 года па дарозе ў краму, з прысуджаных 13 сутак ён правёў у СІЗА трое: пасля гэтага ў яго пачаліся праблемы са здароўем. Потым ён распавядаў, што падсадзіў хлопца, бо не мог змірыцца з несправядлівым затрыманнем у жніўні і тым, што яго білі за ягонае меркаванне.
Андрэй цалкам адбыў пакаранне і 30 верасня 2022 г. выйшаў на волю з ПУАТ-29.