Андрэй Каралёў
Былы палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 7 лістапада 2024
Суддзя: Парфяненка Алеся
Месца зняволення: Турма № 4
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
У судзе Хоцімскага раёна 20 чэрвеня 2024 года разгледжаная крымінальная справа мясцовага жыхара Андрэя Мікалаевіча Каралёва. Яго абвінавацілі ў «паклёпе на Аляксандра Лукашэнку» паводле ч. 1 арт. 367 КК. Справу разглядала суддзя Алеся Парфяненка. Суд прызначыў Андрэю два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Утрымліваўся ў турме № 4.
13 жніўня 2024 г. разгледзелі апеляцыйную скаргу Андрэя. Старшыня судовай калегіі Алег Зямцоў.
Выйшаў на волю 7 лістапада 2024 г. па памілаванні.
У Хоцімску за паклёп на Лукашэнку асудзілі мясцовага жыхара