Андрэй Дуброўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 траўня 1973
Дата затрымання: 29 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 29 ліпеня 2022
Дата вызвалення: 15 красавіка 2024
Суддзя: Талашка Мікалай
Андрэй Уладзіміравіч Дуброўскі — ураджэнец гарадскога пасёлка Краснасельскі, абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК). Суд Ваўкавыскага раёна разглядаў ягоную справу 3 кастрычніка 2022 года.
Мужчыну судзілі за лайк пад партрэтам Лукашэнкі "з каментаром абразлівага характару" ў адной з груп сацыяльнай сеткі "Аднакласнікі".
Першапачаткова Дуброўскому прызначылі адміністрацыйнае затрыманне 28 ліпеня за лайк пад здымкам з мірных мітынгаў, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Тады рашэннем суда мужчына атрымаў 15 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП.
На працягу гэтага часу Дуброўскаму выставілі абвінавачванне ў абразе Лукашэнкі, таму на волю ён выйшаў 15 жніўня з падпіскай аб нявыездзе.
Крымінальную справу ў дачыненні да Дуброўскага разглядаў суддзя Мікалай Талашка. Ён вынес прысуд — 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ № 36. Гэта на паўгода менш за тэрмін, які патрабаваў дзяржаўны абвінаваўца.
З 29 ліпеня 2022 года адбывае пакаранне.
Выйшаў на волю 15 красавіка 2024 г.
Лайк — гэта абраза