Андрэй Званароў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 2 красавіка 1980
Дата затрымання: 14 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 14 лістапада 2021
Дата вызвалення: 2 лістапада 2023
Суддзя: Паўлоўская Іна
Пракурор: Гаўдзей Іван
Андрэй Анатольевіч Званароў быў абвінавачаны ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 КК: нібыта мужчына 28 кастрычніка 2020 года з дапамогай тэлефона ў тэлеграм-канале “Бараўкі Свабодныя” пад фотаздымкам былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева наўмысна змясціў абразлівы каментар у ягоны адрас.
31 жніўня 2021 года ў судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы адбыўся працэс над Андрэем. Суддзя Іна Паўлоўская прызначыла два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
14 лістапада 2021 Андрэй пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ №43.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю восенню 2023 г.
За слова “сволочь” у адрас Караева жыхару Баранавічаў прысудзілі два гады “хіміі”