Андрэй Зубовіч
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Гвозд Дзмітрый
Справы: Справа Зельцэра
17 траўня 2022 года ў судзе Нясвіжа і Нясвіжскага раёна да 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі” – асудзілі 40-гадовага Андрэя Зубовіча. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Вырак вынес суддзя Дзмітрый Гвозд.
Таксама абвінавачаны мусіць выплаціць штраф – 100 базавых велічынь (3200 беларускіх рублёў). Мабільны тэлефон Зубовіча, які быў прызнаны рэчавым доказам, канфіскаваны на карысць дзяржавы.
1,5 года “хатняй хіміі” – за каментар па “справе Зельцэра”