Андрэй Жулякоў
Дата затрымання: 16 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэксу - Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Судзьдзя: Колабаў Антон
Пракурор: Касінская К.
Андрэй Жулякоў - жыхар Заслаўя, асуджаны на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па крымінальнай справе аб абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу - Абраза прэзідэнта).
Андрэя, а таксама Аксану Марцешкіну затрымалі ўначы з 26 на 27 лютага за развешванне ў Заслаўі ўлётак з карыкатурамі Лукашэнкі. Пасля затрымання яны па трое сутак правялі ў Мінскім раённым ІЧУ на вул. Скарыны, затым знаходзіліся пад хатнім арыштам.
Аксана Марцешкіна не з’явілася на першае судовае пасяджэнне. Яе справа прыпыненая, яна абвешчаная ў вышук. Жулякову ж прысудзілі адзін год калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда.
![]()
Год калоніі – за абразу Лукашэнкі
Месца ўтрымання ўдакладняецца.
