Андрэй Веразубаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Андрэй Веразубаў мае вышэйшую адукацыю. Працаваў спецыялістам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.

У судзе Ленінскага раёна 27 лютага 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Андрэю тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі”).

Намеснік пракурора Ленінскага раёна Мінска заявіў пазоў аб спагнанні з Веразубава на карысць Мінсктранса маёмаснай шкоды памерам 86515 рублёў. Пазоў будзе разглядацца ў парадку грамадзянскай вытворчасці.

“Дэманстраваў пратэсны сімвал указальным і сярэднім пальцамі рук”. Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэстах на тры гады “хіміі”

У судзе Ленінскага раёна 27 лютага 2023 года асудзілі Андрэя Веразубава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Уладзіміру тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хіміі”).

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»