Андрэй Верабей

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Гвозд Дзмітрый

 

9 сакавіка суд Нясвіжскага раёна прызнаў Андрэя Вераб'я вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады» і прысудзіў яму два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу адкрытага тыпу, пастанавіўшы таксама выплаціць пацярпелай маральную кампенсацыю ў памеры 2000 рублёў.

Па першым прысудзе па арт. 369 Андрэю Вераб'ю заставалася адбыць на "хатняй хіміі " крыху больш за 9 месяцаў. Але шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім, пасля вынясення другога прысуда Андрэю засталося адбыць на “хатняй хіміі” ужо 1 год і 3 месяцы. Адбытую частку першага пакарання Андрэю залічылі.

Хлопца, які яшчэ не адбыў "хатнюю хімію" за абразу міліцыянта, зноў асудзілі за абразу міліцыянта

9 сакавіка суд Нясвіжскага раёна вынес рашэнне па справе Андрэя Вераб’я, якога абвінавачваюць ва ўчыненні злачынства па арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»