Андрэй Шайкоўскі

Дата нараджэння: 12 красавіка 1984

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емельянчанка Вольга

Справы: Пратэсты Мінск

Шайкоўскі Андрэй Валер'евіч і Шайкоўская Ірына Уладзіміраўна былі асуджаныя ў судзе Савецкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 21 сакавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Емельянчанка Вольга. Асуджаны да "хатняй хіміі", тэрмін невядомы. 

26 красавіка 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

21 чэрвеня 2024 года стала вядома пра «Хапун» у Фаніпалі — затрымалі адразу шэсць чалавек. Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту. Паводле папярэдняй інфармацыі, сярод затрыманых Вікторыя Янушкевіч, Іван Мельнік, а таксама Андрэй і Ірына Шайкоўскія.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»