Андрэй Уткін
Дата нараджэння: 12 снежня 1991
Дата затрымання: 31 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім
арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Месца зняволення: СІЗА-3

Андрэй Сяргеевіч Уткін — IT-спецыяліст з Гомеля, які быў затрыманы за тое, што сфатаграфаў калону расійскай вайсковай тэхнікі і даслаў тэлеграм-каналу "Беларускі Гаюн".
Андрэю інкрымінуецца арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) і арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), яго змясцілі ў СІЗА.
![]()
Што вядома пра затрыманых на Гомельшчыне за фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі
Айцішнік скінуў фота расейскай вайсковай тэхнікі "Беларускаму Гаюну".