Андрэй Уласаў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Новік Віктар

Пракурор: Ціхановіч Алена

Справы: Справа карагодаў

17 траўня суд у Брэсце разглядзеў справу чарговых фігурантаў «карагоднай справы». На лаве падсудных былі Андрэй Уласаў і Юлія Сувалка. Абаіх абвінавачваюць ва ўчыненні злачынства па ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Судовае пасяджэнне ўзначаліў камандзіраваны з Жабінкі суддзя Віктар Новік.

«Карагоднікамі» называюць удзельнікаў Марша герояў, які адбыўся ў Брэсце 13 верасня 2020 года

Падчас спрэчак пракурорка Алена Ціхановіч прасіла суд прызнаць Андрэя Уласава і Юлію Сувалку вінаватымі ў здзяйсненні злачынства паводле ч.1 арт.342 і прызначыць кожнаму па 3 гады «хатняй хіміі» - абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Суддзя Віктар Новік доўга не думаў, і менавіта такое пакаранне і прызначыў.

Такім чынам, ужо зараз прысуды па «карагоднай справе» у Беларусі вынеслі 129 чалавекам.

У Брэсце адбыўся самы хуткі суд над «карагоднікамі». Лёс дваіх абвінавачаных вырашылі менш чым за гадзіну

17 траўня суд у Брэсце разглядзеў справу чарговых фігурантаў «карагоднай справы». На лаве падсудных былі Андрэй Уласаў і Юлія Сувалка. Абаіх абвінавачваюць ва ўчыненні злачынства па ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Судовае пасяджэнне ўзначаліў камандзіраваны з Жабінкі суддзя Віктар Новік.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»