Андрэй Томчык
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 3 ліпеня 1983
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Козел Наталля
Андрэя Уладзіміравіча Томчыка прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп у адрас Лукашэнкі). Яго асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ПУАТ — "хіміі".
Прысуд 18 красавіка 2024 году ў судзе Ленінскага раёна Гродна агучыла суддзя Наталля Козел. Мужчыну вызвалілі з-пад варты пасля абвяшчэння прысуду.
10 траўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Інжынера з Гродна асудзілі да двух гадоў "хіміі" за "паклёп" на Лукашэнку