Андрэй Толчын

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 13 ліпеня 1959

Дата затрымання: 27 верасня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 16 верасня 2024

Суддзя: Казлоў Дзмітрый

Групы: Журналісты

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Пенсійны ўзрост, Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Андрэй Толчын

Андрэй Мікалаевіч Толчын — стваральнік гомельскай гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі.

27 верасня 2023 года ў Гомелі быў затрыманы былы журналіст Андрэй Толчын. На наступны дзень на кватэры Андрэя сілавікі правялі ператрус. У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Андрэя Толчына перавялі ў СІЗА № 3 і супраць яго заведзена крымінальная справа.

Напрыканцы лістапада 2023 г. стала вядома, што крымінальную справу супраць Андрэя следчыя перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд. Яго абвінавачваюць паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).

Справу Андрэя Толчына разгледзяць у Гомельскім абласным судзе 5 сакавіка 2024 года. Дзмітрый Казлоў будзе судзіць яго па трох артыкулах:

  • 361 прым. 4 ч. 1 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)
  • 367 ч. 2 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі)
  • 369 прым. 1 (дыскрэдытацыя Беларусі)

Гомельскі абласны суд 21 сакавіка 2024 г. вынес рашэнне ў крымінальнай справе Андрэя Толчына. Дзмітрый Казлоў пакараў яго 2 гадамі і 6 месяцамі калоніі па двух артыкулах, за паклёп у дачыненні Лукашэнкі і за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". 

24 траўня 2024 г. у Андрэя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Рыбакоў

31 траўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

Палітвязня накіравалі адбываць тэрмін у магілёўскую калонію № 15.

Вызвалены 16 верасня 2024 г. па памілаванні. 

У Гомелі вынесены прысуд журналісту-фрылансеру Андрэю Толчыну

Гомельскі абласны суд 21 сакавіка вынес прысуд палітзняволенаму журналісту-фрылансеру Андрэю Толчыну, абвінаваціўшы яго ў “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” (ч. 1 арт. 361-4 КК) і “паклёпе ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі" (ч. 2 арт. 367 КК). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Казлоў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»