Андрэй Шункевіч
Дата нараджэння: 24 красавіка 1988
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Картавенка Алена
Месца зняволення: Турма № 4

Андрэй Аляксандравіч Шункевіч быў затрыманы ў Мінску ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады),
Пасля затрымання знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціна, пасля быў пераведзены ў СІЗА-1, а на пачатку лютага 2023 г. — у магілёўскую Турму № 4.
У Магілёўскім абласным судзе 10 лютага 2023 г. вынеслі прысуд палітвязню. Хлопца абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы ад 16 жніўня 2020 года і напісанні абразлівых каментароў пра сілавікоў, праўладных актывістаў і Лукашэнку. Суддзя Алена Картавенка асудзіла яго па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса і прызначыла два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ў мінчука канфіскавалі мабільны тэлефон і сістэмны блок персанальнага камп'ютара як "сродкі здзяйснення злачынстваў".
![]()
Палітвязня асудзілі на два з паловай гады калоніі за ўдзел у Маршы і каментары пра сілавікоў, праўладных актывістаў, Лукашэнку