Андрэй Шляпаў

дваровы актывіст

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата затрымання: 10 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Машкетаў Юрый

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Групы: Актывісты

Справы: Пратэсты Мінск

Андрэй Шляпаў. Фота з асабістага архіва

Андрэя Шляпава абвінавачвалі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса). 

Суд прызнаў Шляпава вінаватым і пастанавіў пакараць яго абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады ("хімія").

Дадаткова ён павінен аплаціць штраф у памеры 5 900 рублёў на карысць камунальнай гаспадаркі. Справу разглядаў суддзя Юрый Машкетаў.

"Я больш за шэсць крокаў наперад за паўгода не хадзіў" — дваровы актывіст распавёў пра збіванні ў КДБ і шэсць месяцаў зняволення

Андрэй распавёў "Вясне" пра затрыманне і збіванні ў КДБ, АМАП на Акрэсціна, кнігі на "Валадарцы", растлумачыў важнасць падтрымкі палітвязняў лістамі і падзяліўся сваёй матывацыяй працягваць барацьбу.

Тры гады "хіміі" і штраф прысудзілі жыхару Мінска за ўдзел у акцыі пратэсту

Суд Маскоўскага раёна Мінска 25 красавіка разгледзеў крымінальную справу Андрэя Шляпава, абвінавачанага ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»