Андрэй Шарэнда

актывіст

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 22 снежня 1982

Дата затрымання: 31 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Месца зняволення: Хатні арышт

Андрэй Шарэнда. Фота "Белсат"

Андрэй Аляксандравіч Шарэнда - грамадскі актывіст з Брэста. 

Супраць Андрэя ўзбуджаны дзве крымінальныя справы: па артыкуле 361 КК ("Заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы") і па артыкуле 368 КК (Абраза прэзідэнта). Справа за абразу прэзідэнта была ўзбуджана пасля інтэрв'ю Андрэя ад 29 сакавіка 2021 года, у якім, паводле паведамлення пракуратуры, ад яго імя ўтрымліваюцца заклікі да пратэстаў, а таксама фармулёўкі і выразы, якія публічна абражаюць прэзідэнта. 

Жонка Андрэя - актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца пад вартай па крымінальнай справе аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, абразе прэзідэнта і службовых асоб. У сям'і двое дзяцей.

З 31 траўня 2021 года Андрэй Шарэнда знаходзіўсяа пад хатнім арыштам.

28 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста павінен быў пачацца працэс над ім. Але на суд ён так і не з’явіўся, таму суддзя Філонік абвясціла Андрэя Шарэнду ў вышук. Праваабаронцам стала вядома, што Андрэй Шарэнда пакінуў Беларусь.

Адрас для лістоў: Хатні арышт.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»