Андрэй Сяргеенкаў

Дата нараджэння: 6 красавіка 1995

Дата затрымання: 9 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Месца зняволення: ПК № 3

Андрэй Ігаравіч Сяргеенкаў - вайсковы юрыст. Быў затрыманы 9 жніўня 2020 года на акцыі пратэсту ў Полацку. Пазней стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу па арт. 363 КК (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў).

Андрэй быў асуджаны на 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»