Андрэй Сцепаненка
Дата нараджэння: 8 верасня 1986
Дата затрымання: 2 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Пазняк Уладзімір
Пракурор: Гур’янава Вераніка
Месца зняволення: Турма №1

Андрэя Юр'евіча Сцепаненку затрымалі 2 лютага за значок з выявай “Пагоні” на заплечніку і не выпусцілі пасля адміністрацыйнага арышту – завялі крымінальную справу. Андрэя заключылі пад варту і змясцілі ў СІЗА турмы № 1 Гродна 17 лютага. Затым, 7 красавіка, мера стрымання ў дачыненні да яго была змененая на падпіску аб нявыездзе. Аднак 12 красавіка ўзялі пад варту ізноў.
Андрэя асудзілі на 1 год і 6 месяцаў калоніі па артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 КК).
![]()
"Я беларус і хачу жыць у Беларусі без Лукашэнкі": паўтара года калоніі гарадзенцу за абразу прэзідэнта