Андрэй Саннікаў
дыпламат, палітык
Былы палітвязень
Дата затрымання: 19 снежня 2010
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Чацьвярткова Наталля
Групы: Палітыкі
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 году. Арыштаваны 19 снежня 2010 году пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
13 траўня 2011 году суддзя Партызанскага раёна горада Менска Наталля Чацьвярткова асудзіла Саннікава на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі № 10, бабруйскай калоніі № 2, калоніі «Віцьба-3». Вызвалены праз памілаванне пад ціскам санкцый ЭЗ і ЗША.