Андрэй Сакалоўскі
Дата нараджэння: 5 чэрвеня 1983
Дата затрымання: 12 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Ланцэвіч Маргарыта
Пракурор: Нічыпарук Віктар
Месца зняволення: ПК № 15

Андрэй Станіслававіч Сакалоўскі - жыхар Гродна, абвінавачаны па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 КК РБ (гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Паводле абвінавачвання, "з помсты, меў намер прычыніць боль 11 пацярпелым амапаўцам, пагражаў іх асабістай бяспецы". Усё — за падзеі 6 верасня 2020 года на вуліцы Гарнавых у горадзе Гродна, калі праходзілі акцыі пратэсту.
У судзе Кастрычніцкага раёна горада Гродна 2 жніўня 2021 года суддзя Маргартыта Ланцэвіч вынесла прысуд у адносінах да Андрэя Сакалоўскага — пазбаўленне волі на тэрмін тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
![]()
Пацярпелыя не пацярпелі. У Гродне вынесены прысуд Андрэю Сакалоўскаму
![]()
Пацярпелы і сведкі схаваныя за шырмай. Судовы працэс над Андрэем Сакалоўскім працягваецца
![]()
У справе гарадзенца - адзінаццаць пацяперпелых амапаўцаў
![]()
Гародня: Адзінаццаць пацярпелых амапаўцаў блытаюцца ў паказаннях, суд здымае матэрыяльныя пазовы
У Кастрычніцкім судзе Гародні 5 ліпеня працягваецца разгляд крымінальнай справы Андрэя Сакалоўскага.