Андрэй Сачанка

Дата затрымання: 6 студзеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 14 лістапада 2023

Суддзя: Кулік Анастасія

Пракурор: Лапёнак Ганна

Андрэй Сачанка — прадпрымальнік, цырульнік з Брэста. Асуджаны па артыкулах 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і 366 (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак) Крымінальнага кодэксу.

Яго 13 красавіка 2021 года асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

14 лістапада 2023 г. выйшаў на волю. 

Мінск: за выдаленыя праз дзесяць хвілін паведамленні — тры гады калоніі

У судзе Першамайскага раёну Мінска вынеслі прысуд індывідуальнаму прадпрымальніку, цырульніку з Брэсту 31-гадовага Андрэю Сачанку па артыкулах 364 і 366 Крымінальнага кодэксу. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»