Андрэй Рускіх
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 студзеня 1979
Дата затрымання: 20 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 18 верасня 2024
Суддзя: Бондал Галіна
Заява аб прызнанні палітвязнем
43-гадовага жыхара Оршы Андрэя Уладзіміравіча Рускіх расейская паліцыя затрымала ў траўні 2022 года ў Санкт-Пецярбургу. У студзені 2023 году мужчыну перавезлі з Расіі ў Беларусь. Ён будзе знаходіцца ў СІЗА №2 Віцебска пакуль пройдуць следства і судовы разгляд ягонай крымінальнай справы.
Улады вінавацяць Андрэя ў «абразе Лукашэнкі» (арт. 368 КК Беларусі) і «распальванні варожасці» (арт. 130 КК Беларусі) за каментары ў інтэрнеце. Але судзіць у выніку будуць толькі па арт. 130 КК.
Утрымліваўся ў СІЗА-2.
Андрэя асудзілі 20 верасня 2023 г. у Віцебскім абласным судзе на закрытым пасяджэнні паводле артыкула 130 ч.1. Справу разглядала Галіна Бондал. Яна прысудзіла Андрэю 1 год і 6 месяцаў калоніі. Адбываў тэрмін у ПК № 22.
12 кастрычніка 2023 г. КДБ унёс Андрэя ў "спіс тэрарыстаў".
13 кастрычніка 2023 г. МУС унесла Андрэя ў "спіс экстрэмістаў".
Згодна з падлікамі выйшаў на волю ў верасні 2024 г.
Пакінуў каментары пра вайскоўцаў і Лукашэнку. Што вядома пра пераслед аршанца, якога Расія выдае беларускім уладам