Андрэй Рунцо

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 30 верасня 1981

Дата затрымання: 1 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 389 Крымінальнага кодэкса — Пагроза ў дачыненні да суддзі ці народнага засядацеля

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 5 сакавіка 2024

Суддзя: Крыловіч Раман

Пракурор: Кардыс Аляксандр

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Андрэй Уладзіміравіч Рунцо быў затрыманы 1 ліпеня 2021 года. 

Першапачаткова на яго завялі справу паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства) за тое, што прынёс да дома міліцыянта рытуальны вянок.

Утрымліваўся ў СІЗА да суда.

14 снежня 2021 года суд Дзяржынска і Дзяржынскага раёна прызнаў Андрэя Рунцо вінаватым паводле арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) і арт. 389 (Пагроза ў дачыненні да суддзі або народнага засядацеля) Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У сярэдзіне красавіка 2022 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Андрэя з жодзінскай турмы № 8 у шклоўскую ПК № 17.

У пачатку сакавіка 2024 г. Андрэй выйшаў на волю. 

Палітвязня з інваліднасцю асудзілі да трох гадоў калоніі. Ён прынёс да дома міліцыянта рытуальны вянок

Першапачаткова Рунцо затрымалі ў межах ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу за тое, што прынёс да дома міліцыянта рытуальны вянок. Рэчдокі справы — два рытуальныя кошыкі — суддзя абавязаў знішчыць.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»