Андрэй Рэкець
Дата нараджэння: 21 ліпеня 1990
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: нвядомы
Суддзя: Кацапава Святлана
Групы: Ваенныя
Рэкець Андрэй Юр'евіч - ваеннаслужачы Магілёўскага ваенкамата, быў асуджаны 24 лістапада 2023 года па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Пасля чаго яму ставілі ў віну ч. 2 арт. 356 КК, які пасля перакваліфікавалі.
Быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі). З 19 па 20 сакавіка 2024 года справу разгледзела суддзя Кацапава Святлана.
28 траўня 2024 г. у Андрэя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Васіль Галкоўскі.
14 чэрвеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".