Андрэй Разуваеў
Дата нараджэння: 11 ліпеня 1981
Дата затрымання: 15 красавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21

Жыхар Наваполацку Андрэй Мікалаевіч Разуваеў быў асуджаны паводле арт.369 і 295 КК да абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ тэрмінам на 4 гады: 2,5 — паводле арт. 295, 1,5 — паводле арт. 369. Накіраваны адбываць пакаранне, за абразу прадстаўніка ўлады і захоўванне нязначнай колькасці пораху, які застаўся ў абвінавачанага з часоў занятку паляваннем.
Вядома, што 30 кастрычніка 2022 г. палітвязня затрымлівалі на "хіміі".
![]()
22 затрыманыя: што цяпер вядома пра пераслед палітзняволеных "хімікаў"