Андрэй Ражкоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1971
Дата затрымання: 17 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 5 жніўня 2024
Суддзя: Бубенчык Дзмітрый
Заява аб прызнанні палітвязнем
У Гродзенскім абласным судзе 5 траўня 2022 года да трох гадоў калоніі асудзілі Андрэя Аляксандравіча Ражкова. Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 364 (Пагроза гвалтам у адносінах да супрацоўніка міліцыі), арт. 391 (Абраза суддзі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады).
У чым канкрэтна абвінавацілі мужчыну пакуль невядома. Вядома, што пад вартай яго ўтрымліваюць з 17 лістапада 2021 года.
Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык.
Утрымліваўся ў гродзенскай Турме № 1. Месца, дзе адбываў пакаранне Андрэй, невядомае.
Выйшаў на волю летам 2024 г.
Чатыры артыкулы адразу