Андрэй Праташчык

Дата нараджэння: 6 лістапада 1977

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Жывіца Алена

Андрэй Пятровіч Праташчык мае вышэйшую адукацыю, працуе дырэктарам у адкрытым акцыянерным таварыстве і гадуе непоўнагадовае дзіця.

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 29 жніўня 2023 года яго асудзілі паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Жывіца прызначыла Андрэю два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі") і штраф памерам 200 базавых велічыняў (7400 рублёў). Мінчуку змянілі меру ўтрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і вызвалілі з залі суда. Таксама суд пастанавіў спагнаць з мужчыны грашовую кампенсацыю маральнай шкоды памерам 1000 рублёў.

29 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мінчука асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу прадстаўніка ўлады

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 29 жніўня 2023 года асудзілі Андрэя Праташчыка паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»