Андрэй Пратасевіч

Дата нараджэння: 27 студзеня 1973

Дата затрымання: 7 лістапада 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 месяцы

Від пакарання: арышт

Суддзя: Брэган Яўген, Сямашка Марына

Пракурор: Мельнікаў

Месца зняволення: СІЗА-7

Пратасевіч Андрэй Мікалаевіч быў прапісаны ў г.п. Ушачы Віцебскай вобласці, але апошнія гады жыў і працаваў у Расіі.

23 верасня 2022 года яго затрымалі ў Маскве і змясцілі пад варту. Аказалася, што беларускія сілавікі аб'явілі мужчыну ў міжнародны вышук. Як было агучана на судзе ў Брэсце, Генпракуратура Расіі адмовіла ў выдачы Пратасевіча ў Беларусь з прычыны адсутнасці ў яго дзеяннях злачынства па расейскіх законах. Тым не менш, яго выправадзілі з Расіі па працэдуры "парушэння міграцыйнага заканадаўства" і перадалі ў Беларусь.

У Беларусі Андрэй быў пад вартай з 7 лістапада 2022 года.

12 і 13 студзеня 2023 года ягоная справа разглядалася ў Маскоўскім судзе горада Брэста. Мужчына абвінавачваўся ў тым, што 15 сакавіка 2021 года ў сацсетцы "Вконтакте" напісаў каментар пра Максіма Міховіча - камандзір АМАП Брэсцкай вобласці (арт. 369 КК). Таксама Міховіч падаў пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды на суму 1.000 рублёў.

Дзяржабвінаваўца Мельнікаў прасіў 3 месяцы арышту. Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган.

Вядома, што ў Андрэя адбыўся яшчэ адзін суд, паводле арт. 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі). Вынік невядомы. 

2 красавіка 2024 г. у Андрэя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Ірына Ланчава. Вядома, што Андрэй пачаў адбываць пакаранне. 

12 красавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў". 

В России задержали Протасевича по запросу беларуских властей

Сейчас мужчину судят в Беларуси, в качестве доказательств на суде — переписки с Воскресенским

Адрас для лістоў: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»