Андрэй Пратасеня
Былы палітвязень
Дата затрымання: 9 лютага 2011
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Булаш Ала
Групы: IT-спецыялісты, Актывісты
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Быў валантэрам у выбарчай камандзе кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука. 19 снежня 2010 году браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Затрыманы і абвінавачваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
5 траўня 2011 году суддзя Кастрычніцкага раёна горада Менска Ала Булаш пакарала яго 3 гадамі зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Адбываў пакаранне ў бабруйскай калоніі № 2. Вызвалены праз памілаванне.