Андрэй Пятроўскі
былы настаўнік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 кастрычніка 1974
Дата затрымання: 25 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 31 студзеня 2023
Суддзя: Міхневіч Людміла
Пракурор: Клышэвіч Андрэй
Групы: Выкладчыкі
Андрэй Францавіч Пятроўскі — былы настаўнік гісторыі і грамадазнаўства са Смаргоні, асуджаны па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп на прэзідэнта).
Пятроўскі скончыў БДУ і Акадэмію кіравання. Мужчына мае каля 20 гадоў педагагічнага стажу, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства. Андрэй Пятроўскі папрацаваў у розных школах Смаргоні і раёна. Апошнія тры гады аддаў мясцовай гімназіі. У сакавіку гэтага года ён паказаў 11-класнікам на ўроку грамадазнаўства відэаролік “Конституция ушла в проституцию!” з лагатыпам, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Сярод вучняў быў сын мясцовай чыноўніцы, які зняў гэта на мабільны тэлефон і выклаў запіс у “сямейны чат”. Пасля гэтага настаўніка звольнілі і завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у адносінах да прэзідэнта). Па версіі абвінавачвання, ролік "змяшчае загадзя ілжывую інфармацыю, якая ганьбіць прэзідэнта".
Суддзя Людміла Міхневіч пакарала былога настаўніка паўтара гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У кастрычніку 2022 г. КДБ уключыў Андрэя ў спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
Андрэй цалкам адбыў пакаранне і напрыканцы студзеня 2023 г. выйшаў на волю з ПК № 2.
Экс-настаўнік гісторыі працуе ў калоніі перапрацоўшчыкам гумы
Андрэй Пятроўскі даслаў ліст, у якім распавядае пра сваю працу ў калоніі.
Былога настаўніка са Смаргоні пакаралі 1,5 гадамі калоніі за паказ на ўроку відэароліка з "экстрэмісцкім" лагатыпам
Паказаў вучням відэаролік “Конституция ушла в проституцию!”: у Смаргоні за паклёп на прэзідэнта судзяць настаўніка грамадазнаўства