Андрэй Патрэбка

Дата нараджэння: 18 красавіка 1976

Дата затрымання: 24 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Баліка Віктар, Бясецкі Уладзімір

Пракурор: Коцур Таццяна, Гаралевіч Валерыя

У судзе Полацка і Полацкага раёна судзяць мясцовага жыхара Андрэя Патрэбку, які, па версіі следства, абразіў прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Прычым рабіў гэта ў абразлівай і цынічнай манеры больш чым два дзесяткі разоў.

Справу разглядае суддзя Віктар Баліка, дзяржабвінаваўца  Таццяна Коцур.

Судовы працэс пачаўся 5 траўня. Сваю віну Андрэй Патрэбка ў судзе прызнаў цалкам.

Суд у Полацку: мужчына цэлы год абражаў прэзідэнта ў сацсетках — у справе больш за дваццаць эпізодаў

У судзе Полацка і Полацкага раёна судзяць мясцовага жыхара Андрэя Патрэбку, які, па версіі следства, абразіў прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Прычым рабіў гэта ў абразлівай і цынічнай манеры больш чым два дзесяткі разоў.

Пад час судовых спрэчак дзяржабвінаваўца Таццяна Коцур паведаміла, што Андрэй Патрэбка 25 разоў у перыяд з 5 жніўня 2020 года па 11 жніўня 2021 года  у сацыяльных сетках “Аднакласнікі” і “ВКонтакце” размяшчаў тэксты і каментарыі абразлівага характара у дачыненні да прэзідэнта Беларусі. Просіць суд прызнаць Патрэбку вінаватым у абразе прэзідэнта і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады. Тэлефон падвергнуць спецыяльнай канфіскацыі.

Абвінавачанне запрасіла тры гады "хатняй хіміі" для жыхара пасёлка Фарынава за абразу прэзідэнта

У судзе Полацка і Полацкага раёна 14 траўня працягваўся разгляд крымінальнай справы Андрэя Патрэбкі, які, па версіі следства, абразіў прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Прычым рабіў гэта ў абразлівай і цынічнай манеры больш чым два дзесяткі разоў.

Суд пастанавіў прызнаць Андрэя Патрэбку віноўным і вынес наступнае пакаранне: тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). 

Пасля 8 месяцаў зняволення Патрэбка вызвалены з-пад варты ў залі суда.

Тры гады "хатняй хіміі" за шматразовую абразу прэзідэнта: у Полацку вынесены прысуд Андрэю Патрэбку

У судзе Полацка і Полацкага раёна 17 траўня вынесены прысуд па крымінальнай справе Андрэя Патрэбкі, які, па версіі следства, абразіў прэзідэнта Беларусі (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Прычым рабіў гэта ў абразлівай і цынічнай манеры больш чым два дзесяткі разоў.

Новы суд павінен быў распачацца 22 чэрвеня, аднак па прычыне хваробы і дрэннага стану здароўя перанесены на 28 чэрвеня.

Пасля перапынку ў судзе выявілася, што ў суд паступіла заява ад Юрыя Караева, які лічыць сябе пацярпелым па справе і просіць суд спагнаць з абвінавачанага матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1 000 рублёў.  У выніку судовае следства было на некаторы час адноўленае.

Суддзя Уладзімір Бясецкі прысудзіў Патрэбку чатыры гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу ("химия").

Жыхара Фарынава спачатку асудзілі за абразу прэзідэнта, а потым за абразу чыноўнікаў

У судзе Полацкага раёна і горада Полацка 28 чэрвеня вынесены яшчэ адзін прысуд жыхару пасёлка Фарынава Андрэю Патрэбку, абвінавачанага ў абразе прадстаўнікоў улады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»