Андрэй Пархамовіч

Дата нараджэння: 15 лютага 1994

Дата затрымання: 25 жніўня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ерафееў Яўген

Пракурор: Панчанка

Андрэй Пархамовіч нарадзіўся 15 лютага 1994 года. Працуе на БМЗ. Быў затрыманы 25 жніўня, трое сутак правёў у жлобінскім ІЧУ.

Другога жніўня 2021 года ў судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну вынесеныя прысуды 22-гадоваму Яну Сцяцэнку і 27-гадоваму Андрэю Пархамовічу. Іх прызналі вінаватымі паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ерафееў вынес наступныя пакаранні: прызначыў Яну Сцяцэнку два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Андрэю Пархамовічу – два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – "хатняй хіміі". Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Панчанка.

Сцяцэнка ўзяты пад варту ў залі суда. Да суда мера стрымання Сцяцэнкі была падпіска аб нявыездзе і асабістае паручальніцтва, Пархамовіча – асабістае паручальніцтва.

Жлобінцам працягваюць выносіць прысуды па падзеях 9 жніўня

Другога жніўня ў судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну вынесеныя прысуды 22-гадоваму Яну Сцяцэнку і 27-гадоваму Андрэю Пархамовічу. Іх прызналі вінаватымі паводле ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ерафееў вынес наступныя пакаранні: прызначыў Яну Сцяцэнку два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Андрэю Пархамовічу – два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – "хатняй хіміі". Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор Панчанка.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»