Андрэй Новікаў
Валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай
Дата затрымання: 6 чэрвеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Андрэй Новікаў — грамадзянін Расійскай Федэрацыі, валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.
Яго затрымалі 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Паўстаўскага раёна Віцебскай вобласці за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, які прыраўнялі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Спачатку яго адвезлі ў Паставы, каб скласці пратакол па арт. 23.34 КаАП, а затым стала вядома, што яго перавезлі ў Мінск у ІЧУ на вул. Акрэсціна, а пасля ў СІЗА-1.
![]()
На Пастаўшчыне затрыманы Андрэй Новікаў, яго адвезлі ў сталічны ІЧУ
12 чэрвеня яму прад'явілі абвінавачванне па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
26 лістапада Андрэя Новікава наўпрост вывезлі на мяжу з Расіяй, паставілі штамп аб забароне ўезду на тэрыторыю Беларусі на 10 год. У Беларусі ў него засталіся жонка і двое дзяцей.
«Далі ў рукі пашпарт з забаронай прыязджаць у Беларусь 10 гадоў». Палітвязня Андрэя Новікава вывезлі ў Расію