Андрэй Новікаў

валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 верасня 1970

Дата затрымання: 13 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 371 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 31 кастрычніка 2022

Суддзя: Кіндзеева Сняжана

Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Томаш Франкоўскі, дэпутат Еўрапарламента

Андрэй Новікаў у судзе. Фота Радыё Рацыя

Андрэй Анатольевіч Новікаў — грамадзянін Расійскай Федэрацыі, валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

Яго затрымалі 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, які прыраўнялі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Спачатку яго адвезлі ў Паставы, каб скласці пратакол па арт. 23.34 КаАП, а затым стала вядома, што яго перавезлі ў Мінск у ІЧУ на вул. Акрэсціна, а пасля ў СІЗА-1. 

12 чэрвеня 2020 года яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

26 лістапада Андрэя Новікава наўпрост вывезлі на мяжу з Расіяй, паставілі штамп аб забароне ўезду на тэрыторыю Беларусі на 10 гадоў. У Беларусі ў яго засталіся жонка і двое дзяцей.

Андрэй Новікаў быў ізноў затрыманы 13 красавіка 2021 года ў Паставах, куды таемна прыехаў наведаць жонку і дзяцей. Новікаву інкрымінавалі арт. 371 КК (Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь). Абвінавачванне па справе паводле арт. 342 КК з яго таксама не знята.

5 жніўня 2021 года ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Віцебска Андрэя Новікава асудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У канцы сакавіка 2022 года стала вядома, што Андрэя 39 дзён утрымлівалі ў карцары. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя бабруйскай калоніі ў якасці спагнання змяшчала палітвязня на чатыры месяцы ў адзіночную камеру. У жніўні 2022 года праваабаронцы даведаліся, што палітвязня змясцілі ў памяшканне камернага тыпу да 13 кастрычніка.

Андрэй цалкам адбыў тэрмін і 31 кастрычніка 2022 г. выйшаў на волю з бабруйскай ПК № 2. Мужчыну адразу дэпартавалі ў Расію і перадалі ФСБ.

Палітвязня Андрэя Новікава асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі

5 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Віцебска да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асудзілі 50-гадовага палітвязня Андрэя Новікава, валанцёра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

 

Дэпартаванага ў Расію валанцёра каманды Ціханоўскай зноў затрымалі ў Беларусі, калі ён прыехаў да сям'і

Раней Андрэй Новікаў 7 месяцаў сядзеў у СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

«Далі ў рукі пашпарт з забаронай прыязджаць у Беларусь 10 гадоў». Палітвязня Андрэя Новікава вывезлі ў Расію

Палітычнага зняволенага Андрэя Новікава вывезлі на мяжу з Расіяй, грамадзянінам якой ён з'яўляецца, паведамляе "Радыё Свабода". У Беларусі ў Андрэя Новікава засталіся жонка і двое дзяцей. За кратамі ён правёў амаль 6 месяцаў.

На Пастаўшчыне затрыманы Андрэй Новікаў, яго адвезлі ў сталічны ІЧУ

Як паведамляе "Віцебская Вясна", 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну за ўдзел у пікеце для збору подпісаў быў затрыманы мясцовы актывіст Андрэй Новікаў. Яго затрымлівала цэлая група супрацоўнікаў проста дома.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»